send link to app

Радыё РАЦЫЯ app for iPhone and iPad


4.6 ( 9536 ratings )
News Entertainment
Developer: Racyja
Free
Current version: 1.0, last update: 8 years ago
First release : 11 Oct 2015
App size: 4.7 Mb

Беларускае Радыё Рацыя — гэта музыка, навіны і публіцыстыка па-беларуску. У радыё працуюць беларусы для беларусаў, якія жывуць па ўсім свеце.
Грамадства, мова, культура, палітыка, эканоміка, спорт, міжнародная супраца, выдатная музыка, — гэта козыры Беларускага Радыё Рацыя, якія спрычыняцца да таго, што наша радыё выдатна ведаюць у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя ў эфіры 24 гадзіны ў суткі, сем дзён у тыдзень, на хвалях FM 98,1 у Гарадзенскай вобласці і FM 99,2 у Берасці ды ваколіцах. Радыус дзеяння радыёсігналу ахоплівае тэрыторыю Заходняй Беларусі, дзе жывуць каля 1,5 мільёна чалавек.
Праграма Беларускага Радыё Рацыя ствараецца не з перспектывы вызначаных палітычных поглядаў, а паводле прынцыпаў аб’ектыўнай і незалежнай інфармацыі, без прапаганды.
Беларускае Радыё Рацыя — гэта адказ на патрэбу падтрымкі дэмакратызацыі Беларусі. Трансгранічны характар Радыё Рацыя дапамагае развіваць культурныя, грамадскія і эканамічныя сувязі паміж Беларуссю, Польшчай і Еўразвязам. Беларускае Радыё Рацыя ўзмацняе беларускую мову, якая дыскрымінуецца ў Беларусі, і стварае прастору для развіцця незалежнага асяроддзя беларускіх журналістаў.
Радыё ліквідуе бар’еры ў доступе да свабоднай, незалежнай інфармацыі ў Беларусі, падае аб’ектыўныя навіны і каментары адносна падзеяў у Беларусі і ва ўсім свеце, падтрымлівае беларускую мову і культуру, папулярызуе дэмакратычныя вартасці: права на свабодныя выбары, вяршэнства права, правы чалавека, свабодны доступ да інфармацыі.
Журналістаў Радыё Рацыя аб’яднаў супольны лёс прадвызначаны палітычнай сітуацыяй, якая склалася за час улады Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Яны не могуць свабодна рэалізаваць місію аб’ектыўнай журналістыкі ў Беларусі, дзе за сваю працу яны могуць зазнаць пераслед і рознага віду рэпрэсіі. Пачынаючы ад дробных заўвагаў і нязручнасцяў, праз адсутнасць акрэдытацыі, непрыемнасці і пераслед з боку міліцыі, да афіцыйных пракурорскіх папярэджанняў, арышту і пагрозы зняволення. Журналіст, які дбае пра аб’ектыўнасць, у сваёй прафесійнай дзейнасці можа разлічваць на супрацу толькі з неафіцыйнымі СМІ, што ў выніку прыводзіць да маргіналізацыі журналісцкай кар’еры. У сувязі з гэтым, беларускія журналісты з прафесійнымі амбіцыямі, а асабліва маладыя, вымушаныя працаваць на СМІ, зарэгістраваныя па-за межамі Беларусі, а нярэдка, нават, эміграваць.
Радыё Рацыя мае сучасны сайт www.racyja.com, колькасць наведвальнікаў якога пастаянна павялічваецца.